Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурса літаратурных работ “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечанага 90-годдзю У. Караткевіча

Дата: 25 мая 2020 в 09:45
Автор: Жогаль В. В.
310 просмотров

Аўтар: Палівач Ян Аляксандравич,
Вучань 11 класа
Матулін цягнік

Матулін цягнік

Эпіграф: “Дзверы адчыняюць стукаючаму!..”

         Завуць мяне Янка. Мне 17 гадоў і сёлета школьнае жыццё мусіць “узнагародзіць” мяне апошнім – развітальным і, спадзяюся, шчаслівым “штурхялём”! Пачнецца дарослае жыццё!.. Вельмі хочацца, каб жыццёвы шлях быў цікавым, напоўненым неверагоднымі гісторыямі-падзеямі-прыгодамі!.. Накшталт той, што адбылася ў нашай вёсцы Ліскі год каля трох таму.

Дарэчы, вёска наша размешчана ў вельмі прыгожым месцы: лясы “абдымаюць” з аднаго боку, рэчка Ведрыч поіць-купае – з другога! А буслоў і белых чапляў улетку – не злічыць! Зямля пад белымі крыламі!.. І добрых працавітых людзей хапае таксама! Яшчэ адна агульная каштоўнасць – чыгунка! Вельмі зручна ажыццяўляць паездкі-вандроўкі жыхарам вёсак Ліскі і Крынкі (на процілеглым баку ад чыгункі). Да Гомеля – 2 гадзіны язды, да Калінкавіч – 1 гадзіна, да Рэчыцы – паўгадзіны! Чым не прагажосць!

Шматлікія паязды “верай і праўдай” служылі маім землякам многія гады! Але ж знайшоўся адзін “упарты” цягнічок, які…

         Трэба сказать, што мне пашчасціла жыць у цудоўнай, працавітай, творчай сям’і: маці – настаўніца, бацька – ляснік, а брат Інакенцій зараз служыць у арміі (войска МУС, г. Мінск), а тады ён быў студэнтам тэхнічнага ўніверсітэта (г. Гомель) і часта прыязджаў дамоў поездам. Ясная справа, што “ўпарты” цягнічок (адзін з галоўных герояў майго расказу) часцяком “радаваў” Кешу, “з рогатам” праносячы яго міма роднай вёскі!

         І вось аднойчы, у адзін з халодных восеньскіх дзянькоў, мая матуля, няўрэмслівая Святлана Рыгораўна, праходзячы курсавую падрыхтоўку ў Гомелі, вярталася дадому, у Ліскі на нашым хуткім “упартым” цягнічку. А цягнічок гэты меў шматгадовую “звычку”: спыняцца ў Лісках, чакаючы сустрэчны цягнік, без адкрыцця дзвярэй!.. Стаянка ў Лісках не была прадугледжана!.. Цягнічок гэты (№ 7113) як хуткі спыняўся толькі ў гарадах і некалькіх вёсках.

Кемлівая матуля, каб раней вярнуцца дадому, праехала родныя Ліскі, акінуўшы іх засмучаным позіркам, і, пад кплівы “рагаток” (самі ведаеце каго), выйшла на наступным прыпынку (вёска Бабічы). Вось там, на вакзале, у час чакання зваротнага цягніка дадому і “атакавала” маю матулечку думка-ідэя-жаданне: “прымусіць” “упарты” поезд № 7113 спыніцца ў Лісках па-сапраўднаму! І паляцелі з-пад рук, ад душы матуліны звароты-просьбы-запытанні ў розныя ўстановы чыгуначнага транспарту: Гомель – Мінск – яшчэ раз Мінск!

“Трэцім разам – добрым часам!” Гісторыя “ў пісьмах” пачалася восенню,

2

а паспяховы фінал атрымала вясной! Матулі прыйшло пісьмо, у якім было  сказана: “Уважаемая Светлана Григорьевна! Ваше обращение по вопросу организации стоянки поезда региональных линий экономкласса № 7113 Гомель-Калинковичи на станции Лиски рассмотрено Министерством транспорта и коммуникаций совместно с государственным объединением «Белорусская железная дорога». Информируем, что, начиная с 13 марта 2018 года, предусмотрена одноминутная стоянка указанного поезда на станции Лиски для посадки и высадки пассажиров”.

         А інакш і быць не магло! Па-першае, “не апусціць рукі” дапамаглі вясковая загартаванасць, настойлівасць і руплівасць. А па-другое, спрацавала падтрымка сям’і, аднавяскоўцаў! Жыхары Лісак і Крынак на “Ура!” успрынялі рашэнне Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь!

Вялікі дзякуй мінчанам за праяўлены клопат аб лісянах-крынянах, аб нашых малых Радзімах!

Шчыра кажучы, у такі вынік мала хто верыў, але жаданне зрабіць добрую справу перамагло! Шчаслівая Святлана Рыгораўна з радасцю прымала віншаванні і словы падзякі ад землякоў!

         А герой нашай гісторыі, цягнічок № 7113 стаў “любімчыкам” для сваіх удзячных пасажыраў. Ён з “задавальненнем” дапамагае землякам паспяваць своечасова наведваць медыцынскія ўстановы і вяртацца дамоў, студэнтам (і не толькі) на тры гадзіны раней прыязджаць з Гомеля ў Ліскі-Крынкі. Карацей кажучы, вяскоўцы эксплуатуюць нашага героя па поўнай праграме!

І мой брат Інакенцій, звонячы з Гомеля, не без гонару ў голасе дакладваў: “Прыеду маміным поездам!..”

Вось такая цудоўная гісторыя адбылася на маёй малой Радзіме ў год малой Радзімы!

         Можа і мне наканаваныя на жыццевым шляху сустрэчы з “упартымі цягнічкамі?” Ці змагу “адкрыць дзверы”? Я пастараюся, а “матулін цягнік” мне дапаможа! Абавязкова!..

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.